?

Log in

Lycopersicum esculentum's Journal

Thursday, January 14, 2016

11:02PM - pamedor gifka production presents

як мастак мастаку

Wednesday, January 13, 2016

3:49AM - ёсць хто жывы?

мяркую вярнуцца
нешта ў фб смутна

Thursday, April 30, 2015

12:00PM - Бенайнідхэлп


Помогите не замерзнуть барышне в Питере на майские (1-4.05)
Билеты на самолет из Варшавы куплены, а встречающая сторона несколько исчезла

Tuesday, December 9, 2014

5:51PM - такі настрой. ажно ўіскі палажу ў замражалку

no

Monday, December 8, 2014

2:09AM

напиши мне свой номер
удалённым каментам

Saturday, November 1, 2014

1:33AM - восемь гадоў

шчыры дзякуй усім хто падтрымлівае!

special thanks dr_pilulka!!!
без цябе бы нічога не атрымалася
fotozhaba_10

Monday, August 11, 2014

1:52PM - горад

еду на ровары па горадзе
які дваццаць год быў для мяне родным
вакол ангары для робатаў
прыстасаваныя пад жытло чалавечых істотаў

сталіца была вызвалена ад машын у ліпені
людзі ізноў занялі гэтую тэррыторыю
падчас вайны забыўшы што з ёй рабіць ды хто яны
часам нават кажуць, што гэта яны робаты
толькі са знакам якасьці ды памяркоўныя
абжываюць робатавыя коканы
сцеляць дываны, вешаюць фіранкі
праграмуюць замежныя беспілотныя танкі
(лічацца ў гэтым найлепшымі у сеціве)
копяць дазволы ды тэлепорты
(даюць толькі адзін ў адной амбасадзе
калі назбіраць сто семнаццаць можна ўжо не вяртацца)
святкуюць тыдзень перамогі
ды месяц божага нараджэння
не нумаруюць гады
даюць ім прыгожыя назвы
год беражлівага труса
год чытаючага зайца
кажуць што шчаслівыя
не ўсьміхаюцца

пякельна горача і ў марыве над дарогай
мроіцца далёкае возера і сосны вакол

Менск-Варшава
2014 жнівень

Monday, July 21, 2014

1:30PM

Сябры!
Магчыма едзе хто бліжэйшым часам на аўто з Брэста ў Мінск?

Saturday, July 19, 2014

10:51PM - ровар Брэст хэлп

Сябры! А ці ёсць хто ў БРЭСЦЕ горадзе?
Вельмі б хацелася па родным горадзе на РОВАРЫ паганяць.
Праблема ў тым, што ровара тут НЯМА.
Дапамажыця!!!
Ordinary_bicycle01

Sunday, April 27, 2014

10:29PM - добры каўб атрымаўся

Friday, November 1, 2013

3:44PM - морачка

morko

Wednesday, May 15, 2013

12:59PM

дыван

Friday, April 12, 2013

8:05PM - варшаўскія справаздачы s2e3

Кавярня Пружна знаходзіцца на вуліцы Пружнай, у самым цэнтры былога гетта. У суседнім двары стаяў гітлер Мурыцыо Каттелана. Тут смачны каймаковы торт, добрае капучына і прыемныя госці. Сёння дзень узнагарод за цяжкую працу тры дні запар. Надзвычай смачны абед у рэстарацыі з крэатыўнай гішпаньскай кухняй, манікюр са ўсімі прыбамбасамі ў дарагім салоне і цяпер каймаковы торт.

Ёсць што адзначаць. Мне паднялі пенсію на сто злотых, я прадаў бутэльку самага дарагога віна ў рэстарацыі ды зарабіў за смену больш за сто еўра напіўкаў. Упэўнены, што справы ў вас ідуць не горш. Вы папросту ня любіце пра гэта распавядаць. Сьціпласць ваша ня ведае межаў. А нам несарамлівым хочацца каб усе ведалі! І па магчымасці радаваліся.

Нагадваю, што ў папярэдняй серыі мы пралі бялізну і пісалі падручнік для будучай школы кельнераў. Варта адзначыць, што першая частка падручніка была нечакана перакладзена на расейскую і дасяжна тут: http://inoblogs.livejournal.com/15042.html Кіеўскія ды маскоўскія сябры не валодаючыя беларускай маюць магчымасць пацікавіцца.

Але вернемся да нашых гасцей, якіх мы пакінулі калі яны ўжо атрымалі свае напоі і магчыма нават халодныя ці гарачыя закускі. Калі госці замаўляюць што-небудзь каб падзяліцца трэба падаць загадзя талеркі кожнаму, а таксама падаць да стравы лыжку з відэльцэм. Таму крышачку напружваюць вялікія кампаніі якія замаўляюць адну факаччу на пяцерых. Сервіроўка займе больш часу чым яны будуць есць. Але такія zasady. То бок правілы. Забіраць што-ўзгодна са стала варта толькі папярэдне папрасіў выбачэння і дазволу. Нават калі падаецца, што яно ім на стале сто годоў ужо не патрэбна. Пасля падачы галоўных страў, асабліва ў такіх выпадках калі стравы дарагія і могуць не пасаваць густу госця (стейкі, пікантныя салаты, рыба, морапрадукты) праз некаторы час варта падысці і пацікавіцца ці ўсё смакуе. Далей сочым як з’ядуць, і калі ўсе госці за аднім столікам скончылі есці можна, папярэдне папрасіў дазволу забраць усе талеркі адначасова. Безумоўна, талеркі якія госці адсоўваюць ад сябе, альбо ставяць на суседні столік можна забіраць не чакая пакуль скончаць есць усе астатнія. Пасля гэтага са стала прыбіраюцца спецыі, соусы і непатрэбныя прыборы. На стале застаецца апошняе шкло (філіжанка, кубак) нават пустое і сэрвэткі. Гэта дазваляе госцю не адчуваць сябе няёмка і не дазваляе другому кельнеру падумаць, што гэта новы госць чакае на меню, альбо на стравы. Менавіта цяпер варта прапанаваць дэсэры, каву ці гарбату. Калі нічога не патрэбна адыходзім і сачым здалёк. Прыкладна такая схема.

У выпадку сферычнага госця ў пустой рэстарацыі.

Як гэта адбываецца насамрэч глядзіце ў наступных серыях!

Monday, March 25, 2013

11:27AM - варшаўскія справаздачы s2e2

Сяджу ў адзінай на ўсю Варшаву пральні самаабслугоўвання. Назіраю ўлюбёны канал усіх коцікаў – бялізну якая круціцца ў машыне.  Абяцанага інтернета няма, таму будзе новая серыя. Так, мы такі арэндавалі кватэру без пралкі. І набыць яе пакуль што ня маем магчымасці.
Ну і вядома, заўтра на працу. І серыял у нас больш меньш пра рэстарацыю. Таму вернемся, як кажуць, да нагі ягненка з Новай Зеландыі, серваванага з бегендзі (пюрэ з баклажана, масла, вяршкоў і сыра) і гранатавай сальсай.
                Надвор’е ў Варшаве ў гэтыя дні стаіць нянастнае. Снег з дажджом (але тут нічога не ведаюць пра Хаўера) не дадае гасцей. Таму дні ў асноўным нудотныя, занятыя вычышчэннем чаго-небудзь. Галоўнае ў такія моманты знайсці сябе працу. Найлепшай лічыцца прасаванне сэрвэтак, таму што маеш магчымасць сядзець і ты заняты. Вельмі рэдкая канфігурацыя магчымых заняткаў. Можна, вядома, паліраваць сталовыя прыборы (штучцы, як тут кажуць), але тут ты на вачах і маеш шанс трапіць пад гарачую руку шэфа. У такія дні рэстарацыя нагадвае войска. Такі спецыяльны род войск. Нам яшчэ трэба нашыўкі са скрыжаванымі тэлефонам і кетчупам. Таму што кельнер павінен адабраць слухаўку не даўжэй за два гудка і заўсёды падваць кетчуп да бургера. Так, бургеры ў нас таксама ёсць.
                За два месяцы працы больш менш распрацаваўся, як кажуць у колцэнтрах, golden touch- point у абслугоўванні гасцей. Прыкладна апішу яго. Глядзіш калі курсы кельнераў буду вясці.
                Зразумела першае што трэба зрабіць гэта павітацца. Далей высветліць колькасць гасцей ну і зыходзячы з структуры нашай рэстарацыі – палёнцая альбо не палёнцая зоны. Прабачце, перакіну рэчы з пралкі ў сушарку. Ці не, пачакаю пакуль у другой машыне скончыцца пранне. Сушаркі вялікія. Далей трэба паказаць госцю магчымыя вольныя столікі. У першую чаргу, прапаноўваюцца столікі ля вокан. Потым па сітуацыі і ў залежнасці ад колькасці гасцей. Кельнер павінен падысці да століка першым, каб праверыць ці ўсё там добра і чыста. Запаліць свечку, калі яна не запалена. Калі столік абраны, трэба даць людзям некаторы час распрануцца і заняць месцы. Пайду ўсё ж такі перакіну ў сушарку. Але ж курче, сушарка тут адна толькі працуе і та занятая. У нас яшчэ 11 мінут. Вось толькі цяпер трэба падаваць карты меню. Вядома адчыненыя на першай старонке. Асобна падаецца карта він. Падаецца ўсё старарэжымна – адпачатку дзяўчынам. Далей прапануюцца напоі. “Ці жадаеце, што-небудзь адразу да піцця?” Дарэчы, абслугоўванне гасцей на расейскай, вельмі моцна ламае мазгі. Таму што словы, да якіх ужо прызвычаіўся на польскай ці ангельскай, па-расейску гучаць неяк дзіўна. Тым больш «попить» і «выпить»  як вы разумееце ў расейскай маюць вельмі розны сэнс. Калі ёсць замоўленныя напоі ляціш за німі. Адначасова з напоямі падаецца “чекадэлка” – хлебныя палюшкі грісіні ды адзін з соўсаў, часцей за ўсё цацік (йогуртавый соус з пасечоным у яго агурком, часнаком ды алеем з алівак). Карацей, такія рэчы якія з аднаго боку дазваляюць не захлебнуцца сліноў, а з другога ўзбуджаюць твой апетыт. Далей пытаешся, ці гатовы госці штосці ўжо замаўляць. Калі яны гатовы, то прымаеш замаўленне. Я звычайна, калі ўсё замоўлена, паўтараю цалкам яшчэ раз. Каб не было памылак ці непаразуменняў. Замаўленне абавязкова трэба запісаць. Па-першае, калі потым будуць пытаннечкі то ў цябе ёсць слабае, але хоць нейкае падцверджанне іх словаў. Па-другое, калі цябе нечакана трэба перадаць столік другому кельнеру ты маеш магчымасць аддаць картку з замаўленнем, па якой ён зможа зрабіць нармалёвы сервіс. Картка ў выпадку больш чым аднаго госця абавязкова дзеліцца на клеткі для кожнага госця асобна. І замаўленні кожнага госця запісваюцца ў сваю клетку. Калі гэта не рэчаісна, то варта ўдакладніць, якія блюда госці жадаюць у першую чаргу (як закуску, ці як кажуць, як стартер), а якія будуць галоўнымі. Пасля таго, як ты зачэкаваў у адпаведнай калейнасці ўсё на тэрмінале, удакладніў дэталі, калі гэта патрэбна на кухні, падаюцца адпаведныя сталовыя прыборы і прыправы. З прыправ па змоўчанню падаем аліўкавы алей, соль і перац, да салатак яшчэ бальзамічны оцет. Да гамбургераў, як вы ўжо ведаеце – кетчуп. Далей, маем некаторы час. І можна заняцца іншым столікам, ці зрабіць нешта больш тэрміновае. Таму што столік гатовы і нават, калі ты прапусціш выхад сваіх блюд з кухні калегі без праблем пададауць іх да твайго століка. Ежа ніколі не стаіць на стойке больш за мінуту. Але, калі няма табакі, вядома варта падаваць самастойна. Каб быць упэўненым, што ўсё будзе зроблена добра. Далей трэба ненапружна так сачыць за сваімі і па магчымасці за чужымі столікамі. Таму што, калі госць з’еў закускі, трэба забраць брудную талерку і папрасіць кухараў каб падавалі ўжо галоўныя блюда.
Яшчэ дзве хвіліны сушкі і пабягу. Таму падручнік для к кельнераў прадоўжым пісаць другім разам.
Абдымаю. Ваш Памедор.

Monday, March 18, 2013

12:52AM - варшаўскія справаздачы s2e1

Вітаю вас, мае дарагія аматары серыялаў! Адразу павінен папрасіць прабачэння за такі вялікі перапынак паміж сезонамі. Спадзяюся новыя серыі вас не расчаруюць.
                Пачнем з канца. Галоўны герой, як вы памятаеце мы называем яго ўмоўна Памедор, вяртаецца да Варшавы з Гданьска, а дакладней з Труймяста пасля выдатна праведзеннага уікэнда. Цягнік інтерсіці прыпыніўся ў Быдгошчы. У купэ зайшла жанчына з валіскай. У наўшніках Элла Фіцджеральд. Памедор піша нейкі тэкст на сваім ноўтбуку. Развозяць каву. Ён замаўляе сябе з вяршкамі, цукрам і цястэчкам. Мы бачым тэкст які  паступова з’яўляецца на маніторы. Можна зразумець што гэта будзе пост у ЖЧ.
              Read more...Collapse )

Friday, February 15, 2013

1:25PM - варшаўскія справаздачы

кароткі змест прапушчаных серый у якіх

галоўны герой (умоўна называем яго Памедор) у кампаніі добрых сяброў наведвае горад Берлін
які яму вельмі падабаецца нават узрушвае ці папросту ахуенен (прабачце ня ведаю як гэта па-беларуску)
таму што па гораду Берліну ў лютым на ровары нават калі ўвечары дождж гэта супер-разрыўка
і музеі і рейхстаг і кебаб і локалпаб і юбан і сбан і графіці

што тычыцца маёй кельнерскай кар'еры то
прайшоў месяц як я працую
атрымаў іменны бэдж і першую пенсію
якой амаль што хапіла на арэнду пакойчыка
перажыў вялікі дзень манетызацыіі кахання
назіраюцца прыкметы прафесыйнай дэфармацыі
таму наведваць месцы аля рэстарацыя вельмі складана
адразу бачны касякі кельнераў

разрулілі дома хуткасны інтэрнет
таму спадзяюся што ў новым сезоне
будзе больш серый

лаў ды піс вам у хату!

Thursday, January 24, 2013

6:28PM - варшаўскія справаздачы

Ася думае і робіць усё вельмі хутка. Таму загад забраць табліцы (дошкі з меню і рэкламай) з вуліцы і націск на кнопку пульта які складае маркізы адбыліся адначасова. Ася супер-кельнер. Яна можа мець дванаццаць столікаў адначасова і не забыць пра каву для шефа. Яна нават мае права збіраць касу і замыкаць рестарацыю. Але Ася не ўлічвае той факт, што цалы дзень шоў снег. Гэта было вельмі смешна. Я такі заснежаны. І такі збянтэжаны. Затое прачнуўся. Таму што працы апошнія два дні амаль не было. Але ўсё роўна ў некаторы момант здарылася Табака (аўрал, бегатня, касякі) І ў такі момант, вядома, сорамна. І ў такі момант разумееш, што шеф мае рацыю. Нават паловы кельнера яшчэ няма. Але тут, мне падаецца можа дапамагчы толькі досьвед. Будзем школіцца далей.

А яшчэ ў нас абедаюць вельмі важныя асобы. Нават не буду называць. Але ў Беларусі такія людзі проста так у рэстарацыі не ходзяць мне падаецца. Ім звычайна на месцы ўсё гатуюць. А яшчэ мяне ўвесь час пытаюцца адкуль я прыехаў і як мне жывецца ў Варшаве. І тутэйшыя і госці. Мне ў Варшаве добра. Чакаю на весну, каб ровар. Прыглядзеў тут ужо адзін. Засталося знайсці столькі грошай. Але гэта пытанне часу.

Сення быў суперовы вольны дзень. Па-першае, я набыў квіткі ў Берлін, на наступны тыдзень. І з Берліну таксама набыў квіткі. Па-другое, я суперова прагуляўся. Перогі (нешта такое паміж варэнікамі і пельменямі, з мясам, ці грыбамі, ці з сырам, ці з рознымі надзяваннямі, часта гатаванае, а потым яшчэ падсмажанае) ў перогарне Перогарня, кава (добы латэ, але доўга чакаць, ну такая кавярня) ў кавярні Карма. Па-трэцяе, хутка ідзем у кіно на Life of Pi. Ну і яшчэ Марыя Пешек (Maria Peszek) Трэці дзень запар слухаю.

Dziś jest fajnie

Jakby w głowie ktoś zapalił mi żarówkę

Zamiast serca mam czerwoną ultraszybką wyścigówkę

Na wyścigach wyścigowych jestem dziś

Кахання ды згоды вам у хату!

Monday, January 21, 2013

7:19PM - варшаўскія справаздачы

Серыя наступная.

Часам ты еш мядзьведзя, часам мядзьведзь есць цябе.
“Вялікі Лебоўскі”
Учора я вельмі старанна граў кельнера ў рэжыме онлайн-шоў, а сёння граю госця рэстарацыі, але ўжо ў польскім серыяле. Вядома ў масоўцы. П’ю парэчковы сок на фоне, знаёмлюся з дзяўчынай. У Беаты ёсць сястра-блізняк Кася і яна таксама першы раз на здымках. Распавядае мне, што гэта даволі папулярны серыял пра адвакатаў Право Агаты. Да статыстаў ставяцца споко (добра, у парадку, нармалёва, няблага ў залежнасці ад інтанацыі) Нават выдалі гарачай гарбаткі з канапкамі, пакуль чакалі на вуліцы. Самі здымкі трвалі меньш за тры гадзіны. Я так зразумеў, што было две сцэны. Адну здымалі шмат разоў, з розных ракурсаў. Я выгодна так назіраў за ўсім, параўноўвая гэту рэстарацыю з той дзе працую. Статыстам, якія павінны былі захадзіць з вуліцы па загаду, пашанцавала меньш – у Варшаве мароз. Добра, што адразу распрануўся і так трапіў у кадр (Дзяніс дзякуй за марынарку!) За гэта яшчэ і плацяць. Больш за дзесяць баксаў. Трымайся Берлін, я хутка ў цябе прыеду! У мяне ёсць дзесяць баксаў!!!

Калі вядома змагу дамовіцца пра чатыры вольных запар. Таму цяпер буду працаваць з адным выходным. Як вы памятаеце з апошняй серыі я ўжо не паўкельнера, а недзе семьдзесят пяць адсоткаў. Ну семьдзесят дакладна. Часам нават пачынаю адчуваць сябе ветэранам, бо бачу людзей якія прыходзяць на дзень прубны. Так бы мовіць з майго набора вытрымаў тыдзень толькі я. Марціна я не лічу, таму што ў яго пекельны досьвед у гэтай працы, а тое што ён нядаўна ў гэтай рэстарацыі папросту змена пляцоўкі. Кельнер як ні вярці працуе на сябе ў першую чаргу. Другая справа што яго мэты і мэты рэстарацыі супадаюць. Амаль што. Усе жадаюць каб кліент быў задаволены і прыйшоў яшчэ. З вялікага чэка больш верагодна будуць нармалёвыя напіўкі. Ну вось так я гэта разумею. З гэтага погляда цікава назіраць за гаспадаром. Прыемна, што ён дае шанец такім хлопцам без досьведа. Вядома асноўнае шкаленне адбываецца ў цягу працы і дзякуй вялікі ўсім кельнерам і паварам якія ў гэтым дапамагаюць. Але ён калі ў рэстарацыі (а гэта звычайна ад ланча і да апошняга кліента) таксама сочыць і выпраўляе памылкі. Ну і трымае ўсіх у тонусе вядома. Даць загад шеф-повару зрабіць за гадзіну новае меню вельмі ў яго стыле.

Завітала неяк дзяўчына, якая працавала пару месяцаў кельнеркай. Была з сястрой, пілі кактэйлі (яна блю кулер, сястра – махіта, бачыце якая ў мяне памяць!)) Пыталася ці даўно я працую і ці не дапякае мяне шэф. Ніяк не магла зразумець, што мяне немагчыма дапякаць. Тым больш, што пакуль моббінга я з яго боку не назіраю. Толькі выпраўленне касякоў ды новыя нейкія правілы. Манеры ў яго вядома не найлепшыя. Ну ў тым сэнсе, што вітацца з людзьмі ніколі яшчэ нікому не пашкодзіла. Але гэта яго праблемы, а не мае. Я вітаюся. А вось набыць штопар мой невялічкі квест на сёння. Прыглядзеў яшчэ набор сталовых прыбораў (відэльцы, лыжкі, нажы) з памідорамі! Але шкада 89 зетаў. Пачакаю пакуль. Вельмі хочацца ў Берлін.

Кахання ды згоды вам!

Friday, January 18, 2013

1:07PM - варшаўскія справаздачы

Вітаю вас, аматары серыялаў!

нагадаю, што ў папярэдняй серыі галоўны герой (назавем яго ўмоўна - Памедор) пачаў кар'еру кельнера.

Мяне не выгналі і яшчэ два працоўных дня. Больш за тое, я дасягнуў некаторых поспехаў. Па-першае, вывучэнне меню, на якое быў выкарыстаны другі вольны дзень прынесла сваі вынікі. Цяпер на нечаканае пытаннечка шефа Цо то ест Sucuk? (вымаўляе ён гэта Сшуцшук) я нават змог адказаць, што гэта каўбаса цалкам з ялавіччыны ў анаталійскім (так напісана ў меню, я так разумею каб добра гучала, насамрэч проста па-турэцку) стылю. Мяркую, што на памяць добра паўплывала папярэдняя дэгустацыя блюда з гэтай каўбасой. У рэстарацыі ладзіў карпаратыў даволі салідны банк. Вось толькі не трэба тут крывіцца. Стравы на такіх імпрэзах стаяць на сталах уздоўж сцяны ў спецыяльных кантэйнерах. так што з талерак, як у нас на вяселлях ніхто не даядае. Прэдэгуставана была паэлья, лазанья па-балоньску, паган борек (та самая каўбаса ў цесце з сырам і гароднінай) і смажаныя з гароднінай крэветосы. Гатуюць яны там сапраўды выдатна! А страву з бульбы ды грыбоў зраблю нацыянальнай беларускай.

Але, вядома, не ўсе задаволены якасцю. Учора прыйшлі дзве кабеткі сталага веку, замовілі піццу з ласосем і па гжанцу (гжанэ віно, глінтвейн). Адразу папрасілі не перасмажыць. Два разы папярэдзіў Славека (з тэрмінала і асабіста) нават некаторы час сачыў як тая піцца гатуецца. Глядзець на агонь у печы можны бясконца. Падыйшоў да жанчынак, калі пачалі есць. Былі ўсім задаволеныя. А вось калі пачаў прыбіраць талеркі і запытаўся ці смакавала пачаліся сюрпрызы. Цеткі з'еўшы амаль усю піццу (!) распавялі, што цеста было цвердае, а ласось перасолены. Апынуўшыся ў гэты момант побач шэф запытаўся нахалеру яны давіліся, калі не смакавала. Маглі б зрабіць новую. Але з рахунка піццу выкінуў. Было непрыемна, таму што гэтыя ледзі, відавочна хацелі сэканоміць. Самае смешнае, што пакінулі мне 4 зета напіўкаў. Логікі я ў гэтым шукаць не стаў, бо не было калі.

Ці як, кажа шеф, гэта рэстарацыя - увесь час працовачь! Няма гасцей (заўважце, тут не кажуць кліент, а толькі госць!) паліруй прыборы, сталы, палы, папраўляй стулья, падушкі, запальвай свечкі, мяняй лампы, вынасі смецце, вучы меню. Але калі госці ёсць уся ўвага на ніх. Як вы зразумелі, шаноўнае спадарства, мне далі асабісты нумар для тэрмінала і даверылі цалкам абслугоўваць невялікія кампаніі пад наглядам. Занадта пільна ніхто з калег, безумоўна, не наглядае. Прашу іх толькі калі вялікая сумма і разлічваюцца крэдыткай быць побач. Усё астатняе раблю амаль што сам. Будзем лічыць гэта левелам першым. Адпаведна, і напіўкі ўжо сумленна зароблены. Дзесяць адсоткаў прынята пакідаць для бармэна. Першыя дні мне пра гэта не казалі. Я так разумею таму, што больш за дзень два мала хто з новых вытрымлівае. Адна дзяўчынка зышла на другі дзень, другую шэф у першы адправіў пераабуцца (боты павінны быць чорнымі) і не вярнулася.

Старыя кельнеры маюць льготы і могуць прыхадзіць, напрыклад, толькі ўвечары, калі запара. Ва ўсіх даволі цікавыя лёсы. Марцін працаваў у Германіі, потым пяць гадоў у Велікабрытаніі. Працаваў адміністратарам залі ў вялікай рэстарацыі, поварам, кельнерам. Вельмі мне дапамог разабрацца з меню і нюансамі працы. Ад яго даведаўся, я так разумею старое кельнерскае прыслоўе, якое распавядаюць маладым, калі бачаць што меню брудныя. Стравы павінны быць унутры меню, а не звонку. Неяк так.

Сёння ў мяне вольны. Будзем весяліцца і траціць сумленна заробленыя грошы.
Чакайце наступных серый.
Лаў ды піс!

P.S. Аддаў ноўт па гарантыі ў рэмонт. Дакладней не аддаў, а забралі. Прыслалі кур'ера з UPS. Прыемна. Сёння павінны зноў з кур'ерам прывезці. Спадзяюся гэта зробіць справаздачы больш частымі. І яшчэ пра сервіс. Каб зарэзерваваць столік у нашай рэстарацыі (не самай таннай і ў цэнтры Варшавы) трэба толькі патэлефанаваць. І калі ты прыйдзеш столік будзе цябе чакаць ужо серваваны. Для параўнання http://muha-elka.livejournal.com/3260224.html#comments

Monday, January 14, 2013

3:33PM - варшаўскія справаздачы

вітаю, даражэнькія сябры!

піша вам пачынаючы кельнер з мяста Варшава.
ну так. мяне не выгналі ні на першы дзень, ні на другі.
рэстарацыя знаходзіцца ў самым цэнтры, на вуліцы Новы Свет.
кухня італійская ды турэцкая. гаспадар рэстарацыі - турак. размаўляе то на польскай то на ангельскай, таму часам цяжка зразумець.
выдалі мне кашулю ды фартух. ну і кінулі ў пекла. да кліентаў занадта не падпускалі. прынасіў меню ды прыбіраў.
але неяк выпадкова ў час запары абслужыў пару столікаў. то і мне напіўкаў (напіўкі - чаявые) перапала.
ну і добры хлопец Анжей за дапамогу напрыканцы змены падкінуў пару дых (дыха (слэнг) - дзесяць злотых).
(пакуль не забыў тут у крамах не кажуць сто грам сыра ці калбасы, а дзесяць сыра. такія нюансы)
на змене працуюць яшчэ бармвумэн Света і яе дачка Маша. яны з Украіны. Так што мовы ў галаве цалы час блытаюцца.
польская, ангельская, расейская, беларуская, украінская. на беларускую перахажу калі прытамлюся)
кельнеры якіх ужо бачыў даволі вясёлыя. узросту прыкладна маяго плюс мінус. тобок тут гэта такая нармалёвая праца.
Анжей напрыклад у яшчэ адной кнайпе працуе. ездіць на сваёй машыне.
на працы кормяць. ежа простая, але сытная. бульба з грыбамі. ці макароны з соўсам. часам можна выпіць сваёй гарбаткі. неяк так.
у рэстарацыі ёсць антрэсоля (другі паверх з двух бакоў залы) ды дол (падвал, дзе яшчэ две залі).
у галоўнай залі печ на дровах дзе гатуюць піццу ды грыль. таму часам бывае спякотна. але ўзімку нічога так.
узровень сэрвісу параўноваць з мінскім даволі складана. але калі нічога не змянілася з тых часоў, калі я бываў у такіх кавярнях у Мінску, то ў Варшаве значна лепей. мне так здаецца таму, што канкурэнцыя.
ну напрыклад, ты павінен паказаць гасцям месца, а потым пачакаць пакуль яны распрануцца. і толькі потым прынесці меню. пасля таго як падаш нейкую страву добрым тонам лічыцца праз пару хвілін падыйсці запытацца ці ўсё добра, ці што яшчэ патрэбна. калі замаўляюць ежу, то прыносіш адразу алею, соль, перац, Cacik (цацік - соус з йогурта у які пасечаны гурок, часнок ды аліўкавая алея) і хлебцы (забыў зараза як называюцца, такія хрусткія палкі) каб госці пахрумкалі пакуль чакаюць. такія справы.
я ў добрай фізічнай форме, шаноўнае спадарства. так, я быў у лекарні каб атрымаць санкніжку. пані лекар мяне аглядзела, памерала ціск, запыталася пра Беларусь. паведаміла, што магу працаваць. ногі вядома баляць, але гэта таму што лесвіцы. ікры аддаўна не трэнаваў. але пасля двух змен я хажу даволі добра.
чым зараз і скарыстаюся, бо аддаўна збіраўся наведаць этнаграфічны музей.

лаў ды піс вам у хату!

p.s. вось вам яшчэ тэматычнага добрага кіна http://www.kinopoisk.ru/film/585359/

Navigate: (Previous 20 entries)